Іўеўская раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” прыняла актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных юбілею Вялікай Перамогі. Старшыня раённай арганізацыі ГА “БСЖ” Трафімчык К.М. разам з членамі пярвічных арганізацый усклалі вянкі і кветкі да помнікаў пераможцаў, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых ў вайне.
Ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Мікалая Іванавіча Данілава творча і крэатыўна павіншавалі са святам Перамогі у двары свайго дома. Святкаванне юбілею Вялікай Перамогі працягнулася акцыяй «Салдаты Перамогі».
Мы заўсёды будзем шанаваць памяць тых, хто падарыў нам мір, вясну, жыццё! 9 Мая – дзень нашай мужнасці і адвагі. Дзень нашай памяці.
Дзякуй Вам, ветэраны, за мірнае неба над галавой!
Комментирование закрыто.




