Беларускі саюз жанчын адзначае сваё 30-годдзе. Аб тым, чым сёння жыве жаночы рух, расказвае старшыня Лунінецкай раённай арганізацыі БСЖ, галоўны ўрач ЦРБ Святлана Хлебус:паважаючы і захоўваючы традыцыі, створаныя папярэднікамі, мы рэалізуем новыя. Шчыра ўдзячна пачынальніцам жаночага руху на Лунінеччыне Аляксандры Кулага і Таццяне Вайцяхоўскай. Заўсёды Беларускі саюз жанчын – згуртаваная каманда аднадумцаў. Жанчын розных узростаў і прафесій. Жанчын, неабыякавых да чужой бяды, перажываючых за будучае сваёй краіны. Самае галоўнае, што вось ужо 30 год у эпіцэнтры нашай увагі знаходзяцца канкрэтныя людзі з іх праблемамі і поспехамі. Мы там, дзе патрабуецца наша падтрымка. 710 прадстаўніц працуюць у 19 пярвічных арганізацыях у раёне. Дэвізам сваёй работы лічым словы з гімна Беларускага саюза жанчын: “…Шлях дабрыні нам лёсам вызначаны, і далёкую мэту відаць…”. Праекты і ініцыятывы Тыдзень маці, акцыі “Нашы дзеці”, “Збяром партфель разам”, “Дорым радасць”, праекты “Марафон падтрымкі”, “Беларусь памятае. Жаночы твар Перамогі”, “Гаспадыня сядьзібы – гаспадыня краіны”, дабрачынны рух “З любоўю да Беларусі”, конкурс “Бацькоўская слава” і многія іншыя робяцца з цыплынёй. У сучасных дэмаграфічных умовах адным з актуальных пытанняў лічым захаванне і ўмацаванне здароўя насельніцтва. На рашэнне гэтай задачы накіраваны праекты “Лунінец – здаровы горад” і “Здароўе жанчыны – здароўе нацыі”. Карыстаецца папулярнасцю і прафілактычны праект “Папярэдзь хваробу – выберы жыццё”, які накіраваны на папярэджванне і ранняе выяўленне анкалагічных захворванняў сярод жыхароў раёна. Як і раней, вядзем інфармацыйную работу са школьнікамі і навучэнцамі каледжаў, праводзім сустрэчы, на якіх расказваем аб здаровым ладзе жыцця і фарміравання культуры сямейных адносін. Сумесна з ваенным камісарыятам і раённай газетай “Лунінецкія навіны” працягваем акцыю “Мы памятаем цябе, салдат!”. Няма большай трагедыі для жанчыны-маці, як гібель яе дзяцей. Таму кожная сустрэча перапаўняе хваляваннем і нікога з удзельнікаў не пакідае абыякавым. У Год народнага адзінства актывізавалася работа пярвічак, асабліва ў пытаннях якасці жыццядзейнасці насельніцтва, добраўпарадкавання населеных пунктаў, дапамогі ў канкрэтных сітуацыях. Прынялі ўдзел у “Тыдні лесу” і акцыях па навядзенню парадку на помніках загінуўшым землякам. Толькі цёплыя ўспаміны засталіся ад наведвання экспазіцыі “Лёс жанчыны”, якая размяшчалася ў музеі Вялікай Айчыннай вайны. З задавальненнем далучаліся да аўтапрабегаў “За адзіную Беларусь!”. Прыемна, што намеснік генеральнага дырэктара РУВП “Граніт” Маргарыта Сераокая сёлета святкавала перамогу ў абласным конкурсе “Жанчына года”, стаўшы дыпламантам ў намінацыі “Паспяховы кіраўнік”. Выдатна сказаў класік: “Няма на свеце больш цудоўнага пачуцця, чым адчуванне таго, што зрабіў людзям хоць кроплю дабра…”. Падтрымліваюць нас раённыя выканаўчы камітэт і Савет дэпутатаў, РУВП “Граніт”, ААТ “Спецжалезабетон” і “Лунінецкі малочны завод”, фермерская гаспадарка “Навіцкіх”, іншыя прадпрыемствы і арганізацыі. Карыстаючыся выпадкам, хачу падзякаваць усім членам раённай арганізацыі за патрымку нашых добрых спраў, за надзейнасць і неабыякаваць. Вы – лепшыя прадстаўніцы грамадства, ваша работа вядзе да новых дасягненняў і набыткаў. Жадаю ўсім шчасця, здароўя, энергіі, сямейнага дабрабыту, каб кожны новы дзень мы разам маглі рабіць нашу Лунінеччыну крыху дабрэйшай і лепшай! Давайце і далей разам працаваць на карысць грамадскага жыцця раёна і кожнага з Вас, будзем карыснымі нашай малой радзіме і краіне!