7 ліпеня вёску Мількаўшчына Гродзенскага раёна, якую праславіла на ўвесь свет знакамітая пісьменніца Эліза Ажэшка, наведалі дзве групы моладзі.
У першай палове дня сардэчна віталі студэнтаў першага курса філалагічнага факультэта (спецыяльнасць “Руская філалогія”) Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, якія ўжо другі год прыязджаюць у гэтыя мясціны ў час праходжання фальклорнай практыкі.
Знаёмства з нашай мясцовасцю пачалося з наведвання адметнага помніка архітэктуры пачатку 20-ст. Свята-Пакроўскай царквы, дзе прынялі ўдзел у святочным набажэнстве з нагоды Раства Іаана Прадцечы. Гутарка з настаяцелем храма протаіерэем Аляксандрам Шашковым у кожнага з прысутных пакінула свой след у душы.
Большую частку свайго часу госці правялі ў літаратурна-краязнаўчым музеі.. Другая частка была прысвечана 140-годдзю з дня нараджэння беларускага песняра, народнага паэта Беларусі Янкі Купалы..
На месцы былой сядзібы Паўлоўскіх (бацькоў Элізы Ажэшкі) усклалі кветкі да памятнага знака, пачаставаліся смачнай вадой з калодзежа, сабралі лекавыя зёлкі, з якіх сплялі прыгожыя купальскія вяночк
У другой палове дня пад вечар пасля працоўнага дэсанта па праполцы агарода завіталі да нас наведвальнікі лагера працы і адпачынку “Патрыёт” Скідзельскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя.
Такія сустрэчы садзейнічаюць выхаванню ў маладога пакалення любові да роднага краю і нагадваюць, што пачынаць знаёмства з гісторыяй сваёй краіны патрэбна не з далёкіх мясцін, а з бліжэйшага наваколля. Наша мясцовая культурная спадчына разнастайная і вельмі цікавая.




