Адзінства, мужнасць, стабільнасць. Якi глыбокi сэнс, і менавiта  гэтыя словы выклікаюць у нас пачуццё гонару.  3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, день, якi гістарычна звязаны з афіцыйнай датай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Гэты дзень стаў не толькі сімвалам адзінства нашага народа, мужнасці, патрыятызму, стабільнасці, сілы духу, але і знакам павагі традыцый, які дазваляе нам зберагчы і прымножыць усё добрае і каштоўнае, назапашанае старэйшымі пакаленнямі дзеля нашага светлай будучыні.
Мітынг «Паклон табе, мой беларускі край, я ганаруся роднасцю с табою!», прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 77- ай гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбыўся на мемарыяльным комплексе на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан на скрыжаванні дарогі, г.п. Старобін. Салiгорская раеная арганiзацыя ГА «Беларускi саюз жанчын» удзельнiчала у цырымонii ускладання кветак.