Жанчыны Маладзечаншчыны падтрымлiваюць iнiцыятывы, звязаныя з папулярызацыяй нацыянальнай беларускай культуры.
Музей-сядзіба Ракуцёўшчына 24 ліпеня сустракала гасцей на традыцыйным свяце песні «Ракуцёўскае лета». Мерапрыемства прысвечана творчасці Максіма Багдановіча. Сярод удзельнiкаў свята былi прадстаўнiкi грамадскага аб’яднання «Беларускi саюз жанчын».
Менавiта Ракуцёўшчына стала для маладога паэта Багдановіча тым месцам, дзе адбыўся творчы ўзлёт. Тут за кароткі час былі створаны яго лепшыя творы. Гэты перыяд жыцця крытыкi назавуць «Ракуцеўскае лета», час, калi Максiм Багдановiч стаў «песняром чыстай прыгажосці». Вершы з беларускага куточка – кранальныя i загадкавыя.
Музей-сядзіба ў Ракуцёўшчыне штогод адзначае свята песні і паэзіі “Ракуцёўскае лета”. Гэта час, калi шматлiкiя наведвальнiкi i госцi трапляюць у атмасферу беларускай народнай культуры i атрымліваюць асалоду ад гучання беларускай мовы.
I вершы беларускiя гучалi…
Комментирование закрыто.