«Бацькоўскі дар» да Тыдня бацькоўскай любові
14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень маці. У 2022 годзе мы ўпершыню 21 кастрычніка будзем адзначаць Дзень бацькі. А ўвесь тыдзень з 14 па 21 кастрычніка будзе Тыднем бацькоўскай любові! Быць бацькамі — значыць даць жыццё новаму чалавеку, захоўваць і засцерагаць дзіця, навучыць яго жыць у гэтым свеце і дапамагчы стаць паўнавартасным членам грамадства, бо менавіта з сям’і пачынаецца для кожнага чалавека Радзіма! У гэтыя дні хочацца сказаць словы падзякі ўсім маці, бацькам, бабулям, дзядулям, сваёй сям’і, якая дорыць дзецям любоў, дабро, пяшчоту і ласку. Дзякуй вам! І няхай кожнаму з вас часцей гавораць цёплыя словы вашы любімыя дзеці, унукі, праўнукі. Няхай на вашых тварах свеціцца ўсмешка і радасныя іскрынкі зіхацяць у вачах, калі вы разам! Выдавецтва «Народная асвета» ў межах сацыяльна-творчага праекта «Сямейнае чытанне» сумесна з грамадскім аб’яднаннем «Беларускі саюз жанчын» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь падрыхтавала падарункавае выданне «Бацькоўскі дар». Гэта зборнік найлепшых твораў народных пясняроў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Унікальнасць кнігі ў тым, что яна праілюстравана фатаграфіямі родных мясцін паэтаў — вытокаў іх жыцця і творчасці. Мэта гэтага выдання — садзейнічаць умацаванню маральных каштоўнасцей сям’і і грамадства, узмацненню ролі чытання ў выхаванні дзяцей і падлеткаў. Сімвалічна, што выхад кнігі «Бацькоўскі дар» прымеркаваны да Дня маці і новага свята календара — Дня бацькі. Упэўненыя, што яна зойме сваё годнае месца ў скарбонцы адметных сямейных падарункаў. Чытанне і кнігі — найвялікшыя каштоўнасці. З імі ў кожную сям’ю ўваходзяць лепшыя спадарожнікі жыцця — імкненне да новых ведаў, любоў да працы, узаемадапамога, жаданне рабіць сваё наваколле […]



