Падвядзенне вынікаў работы за мінулы год, абмеркаванне рэалізаваных ініцыятыў, планы і перспектывы на будучыню, узнагароды актывістаў – у Астраўцы прайшоў ХVIII пленум раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Сакратароў пярвічак і гасцей мерапрыемства прывітаў загадчык сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Сяргей Собалеў.
– Сімвалічна, что сённяшні пленум мы праводзім пасля такой значнай палітычнай падзеі, як VI Усебеларускі народны сход, дэлегатам якога была і першы сакратар Астравецкай маладзёжнай арганізацыі Віялета Алексеявец, – адзначыў Сяргей Мікалаевіч. – Падчас выступлення Прэзідэнт неаднойчы звяртаў увагу на дзейнасць і інтарэсы маладога пакалення, бо менавіта ад вас, моладзі, залежыць развіццё краіны. Будучыню Радзімы ствараць маладым – гэты дэвіз актуальны заўсёды.
Пра найбольш значныя мерапрыемствы, удзел у абласных і рэспубліканскіх праектах, дабрачынных акцыях, адзнаках і перамогах Астравецкай раённай арганізацыі ГА БРСМ расказала яе лідар Віялета Алексеявец. Звярнула першы сакратар увагу і на праблемныя моманты: далёка не ўсе прадстаўнікі маладога пакалення падтрымліваюць ініцыятывы райкама і значыць, ёсць над чым працаваць далей.
– Я ганаруся тым, што па выніках работы ў мінулым годзе наш райкампрызналі лепшым у вобласці, – сказаў напрыканцы пленума намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко. – Жадаю вам і ў далейшым заставацца адзінай сілай, якая рухаецца ў адным напрамку і можа дасягнуць значных вынікаў. У вашых руках знаходзіцца будучыня нашага грамадства. Любіце і ганарыцеся нашай краінайСтаршыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Наталля Баніцэвіч адзначыла цеснае і плённае супрацоўніцтва з райкамам моладзі і ўручыла Падзячны ліст Віялеце Алексеявец. Як адзначыла Наталля Баніцэвіч, жанчыны Беларусі ва ўсіх узростах гатовыя актыўна ўдзельнічаць ва ўсіх працэсах, накіраваных на дасягненне прагрэсу і ўстойлівага развіцця краіны. Асноўная мэта арганізацыі — аб’яднаць жанчын з актыўнай грамадскай пазіцыяй, даць ім магчымасць рэалізаваць свае задумы і ініцыятывы.! Калі ў пачатку існавання Беларускага саюза жанчын асноўны акцэнт быў зроблены на маральную падтрымку жанчын, то сёння вырашаюцца ўжо больш маштабныя задачы. Яна падкрэсліла, што ў іх ліку актыўны ўдзел жанчын у дзяржаўным кіраванні, эканоміцы, сацыяльнай сферы, садзейнічанні ўмацаванню сям’і, прызнанні грамадска-карыснай значнасці мацярынства і эфектыўнага бацькоўства, абароне правоў дзяцей, умацаванні жаночага здароўя.Старшыня раённай арганізацыі звярнула ўвагу, што галоўная задача дзейнасці саюза нязменная — рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі, скіраванай на падтрымку сям’і і дзяцей, забеспячэнне дэмаграфічнай бяспекі, садзейнічанне ў абароне правоў і законных інтарэсаў жанчын, павышэнне ролі жанчын у грамадска-палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці краіны, дасягненне мэтаў ўстойлівага развіцця, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне і яднанне грамадства.  Прапанавала яшчэ больш аб’яднацца і ісці разам у светлую будучыню.