Дзядуля Мароз напярэдадні свят не абмінуў і Шчучынскую цэнтральную бальніцу. Маленькія пацыенты не засталіся без належнай увагі.  У рамках акцыі “Нашы дзеці” з падарункамі да іх завіталі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Ганчарук, першы сакратар РК БРСМ Вікторыя Даўгашэя, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Святлана Шанчук, інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Шчучынскага РАНС Лізавета Орсік  і артысты РЦКіНТ – Дзядуля Мароз, Снягурка,  Мядзведзь ды Заяц.

Для юных пацыентаў госці падрыхтавалі слодычы і падарункі. Знайшліся добрыя словы і для бацькоў і людзей у белых халатах. Ад імя ўсіх словы ўдзячнасці выказаў галоўны ўрач раёна Іван Загароўскі.

У той дзень гучалі добрыя вершы і ўсімі любімыя навагоднія песні. Паўсюль адчуваўся святочны настрой.

Цукеркі ад Дзядулі Мароза абавязкова “падлечаць” юных пацыентаў, хай сабе не ад хвароб, а ад дрэннага настрою.

Ганна КАСПЕР.

Фота аўтара.