Традыцыйна галоўнае свята краіны – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У гэты дзень мы ўшаноўваем нашу краіну з яе багатай шматвекавай гісторыяй і ўнікальнай культурнай спадчынай, адчуваем вялікі гонар за Айчыну, свой народ і родны край. З ўдзячнасцю мы ўспамінаем пакаленне тых, хто абараняў Айчыну, хто сеяў хлеб і будаваў заводы з надзеяй на шчаслівую будучыню сваіх дзяцей.

Салігорская раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларсукі саюз жанчын” прыняла актыўны удзел у мітынгу “Перад памяццю схілім галовы”, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і семдзясят пятай гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Мітынг адбыўся на мемарыяльным комплексе на скрыжаванні дарогі Мінск-Мікашэвічы-Старобін. Мемарыял “Журботная маці” узвышаецца на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан, якія склалі свае галовы за свабоду і незалежнасць роднай зямлі.