Нядауна для ветэранау бібліатэчнай справы Гродзенскага раена быу арганізаваны  святочны круіз “Людзі ў кніжных паліц”. У круізе прынялі ўдзел ветэраны бібліятэчнай справы і працуючыя бібліятэкары, стаж якіх ў бібліятэчнай дзейнасці  складае ад 25 год і больш. Мэтай свята было – ушанаванне тых бібліятэкарэй, якія прыйшлі на працу ў бібліятэкі Гродзенскага раёна 25 год, 35 год, 40 год назад маладымі спецыялістамі пасля заканчэння Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума і Мінскага інстытута культуры (бібліятэчнага факультэта)  засталіся і зараз яшчэ працуюць на бібліятэчнай ніве раёна.   Святочны круіз  праходзіў на базе Адэльскай сельскай бібліятэкі-цэнтра краязнаўства і турызма. Для ўдзельнікаў была праведзена экскурсія “Адэльск – край ветракоў”, наведалі музей Скрамблевіча М.А., народнага майстра музычных інструментаў з дрэва. У рамках круіза адбылося выяздное пасяджэнне  прафесійнага  аматарскага аб’яднання “Сустрэча” на тэму  “Многія годы ў Гродзенскай РЦБС”. За гутаркай бібліятэкары параноўвалі дні  работы ў бібліятэках 25 – 40 гадоў таму і сучасныя ўмовы працы. З аформленага плаката рэтра фотаздымкаў, успомнілі якімі ўсе былі. На мерапрыемстве была арганізавана выстава “ Кнігі, якія выдала жаночая арганізацыя АА “ БСЖ”, а іх ужо 13. Вельмі прыемна, што арганізатарам мерапрыемства выступіла старшыня пярвічная арганізацыі “ БСЖ”Робак Святлана. Сярод удзелінкау – актывісты жаночай справы на Гродзеншчыне. Гэта – Дзятчык Галіна, Чаравач В.В  якія  доугі час выбіраліся членамі праулення  раеннай арганізацыі.