Увесь працоўны шлях Жалязновай Н.В. звязаны з сельскай гаспадаркай. Свій працоўны шлях пачала на ЭБ “Ганусава” Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Пасля акадэміі была накіравана на працу   на  ЭБ “Новыя Зелянкі” Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці  ў якасці агранома-семенавода.  Займала пасаду інжэнера-гідратэхніка з 1987 года па 1988 год, а потым інжэнера па ахове  працы ў калгасе ім. Калініна Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці з 1988 года па 1998 год, там жа сумяшчала работу   старшыні прафсаюзнага камітэту.  З 1998 года па 2000 год – кіраўнік вучэбнай гаспадаркі    Смілавіцкага   прафесійна-тэхнічнага   ліцэю.   З  2001 года    па 2005 год —  галоўны аграном, а з 2005 года па 2008 год – старшыня СПК “Палессе” Любанскага раёна Мінскай вобласці. З мая 2008 года Ніна Вікенцьеўна  працуе ў ААТ “Азярыцкі-Агра” Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці,  а   з ліпеня 2009 года  ўзначальвае гаспадарку.

На пасадзе дырэктара ААТ “Азярыцкі-Агра”  Ніна Вікенцьеўна зарэкамендавала сябе як высокаадукаваны и прафессійна граматны, кампетэнтны і  ініцыятыўны кіраўнік. Валодае высокімі арганізатарскімі здольнасцямі і дзелавымі якасцямі. Ёй уласцівы патрабавальнасць, строгасць і разам з тым спагада і  добразычлівасць   да людзей.  Ніна Вікенцьеўна   умее ацаніць сітуацыю, абстаноўку і працаваць на перспектыву.  У рабоце надае ўвагу ўкараненню  новых тэхналогій у працэсе вытворчасці   сельскагаспадарчай прадукцыі,  у набыцці навыкаў атрымання высокаякаснай, канкурэнтаздольнай прадукцыі. На прадпрыемстве пабудаваны новыя высокатэхналагічныя аб’екты, мадэрнізуецца існуючая вытворчасць, апрабуюцца новыя тэхналогіі  —  усе гэта спрыяе павышэнню эфектыўнасці работы прадпрыемства, росту паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця галіны АПК.

У гаспадарца пабудаваны дзве малочна-таварныя фермы больш чым на дзве тысячы кароў, два гароднінасховішчы: на 10 000 тон і на 2 000 тон, зернесушыльны комплекс з сховішчамі на 12 000 тон, лінія па ачысцы зерня, 20  службовых  жылых дамоў усадзебнага тыпу,  праведзена рэканструкцыя цяплічага камбінату на    8 га і пабудавана новая кацельня,  рэканструявана больш  20  вытворчых аб’ектаў на жывёлагадоўчых фермах, эффектыўна працуе аб’ект экатурызму АЦ “Сасновая”.

Так за перыяд  працы гаспадаркі пад кіраўніцтвам Н.В.Жалязновай значна павялічылася вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі:

  • вытворчасць і рэалізацыя малака павялічылася на 170%

(усё малако рэалізуецца гатункам “экстра”),

  • вытворчасць буйной рагатай жывёлы павялічылася на 124%,
  • бульбы на 1247%,
  • экатурыстычны аб’ект наведалі больш за 30 тысяч чалавек.

Рэнтабельнасць продажаў з мінус 31% вырасла да плюс 14%. Пачынаючы з 2011 года прадпрыемства працуе рэнтабільна і з чыстым  прыбыткам.

Жалязнова Н.В. вялікую ўвагу надае пытанням навяддзеня парадку на зямлі, развіццю сацыяльнай сферы і інфраструктуры на вёсцы, рабоце з маладымі кадрамі ў сельскагаспадарчай галіне.

За добрасумленную плённую працу і актыўную жыццёвую пазіцыю  Жалязнова Н.В.   была узнагароджанна: ордэнам Пашаны (2015год) медалем «За працоўныя заслугі» (2004 год), Ганаровай граматай Савета  Міністраў Рэспублікі Беларусь (2006 год),  Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2018год), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Республікі Беларусь (2018год),Ганаровай граматай Федэрацыі прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь (1998 год), Падзякай  старшыні Мінскага абласного выканаўчага камітэта (2005 год),  Ганаровай граматай Мінскага абласного выканаўчага камітэта (2006 год),  Ганаровой граматай Мінскага гарадского Савета дэпутатаў (2013 год), Ганаровай граматай Мінскага абласного выканаўчага камітэта (2016год), , Ганаровай граматай Абласного выканаўчага камітэта (2016год),  медалём «Еўфрасінні Полацкай» (2013 год). Ніна Вікенцьеўна занесена на раённую Дошку гонару «Лепшы па прафесіі»  (2007 год),  яна  —  пераможца конкурсу «Жанчына году» (2014 год).

У 2016 годзе Ніна Вікенцьеўна выбрана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Жалязнова Ніна Вікенцьеўна гэта чалавек, які шчодра аддае свой талент, вопыт, веды, асабісты душэўны патэнцыял для стабільнай работы прадпрыемства і для сацыяльнага развіцця грамадства, чалавек, які сваёй жыццёвай пазіцыяй, позіркам на розныя жыццёвыя абставіны, падае прыклад кіраўніка, грамадзяніна, проста жанчыны, якой хочацца адпавядаць і  браць прыклад.