Больш за 9000 весак Беларусі былі знішчаны фашыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, 627 з іх — спалены разам з жыхарамі. У гэтым спісе і веска Варані, што ў Столінскім раёне. Учора споўнілася 80 гадоў з таго жудаснага дня, калі на досвітку ў хлеў сагналі і зажыва спалілі 44 вяскоўца, у асноўным жанчын, дзяцей ды людзей сталага ўзросту — усіх, хто не паспеў уцячы ў лес… І нават вёску ператварылі ў папялішча, каб не было куды вяртацца жывым сведкам трагедыі. Кіраўніцтва раёна, вучні школ, грамадскія арганізацыі, сярод якіх Столінская раённая арганізацыя ГА “Беларускі саюз жанчын”, прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіему “Каб помнілі…’ Мы будзем памятаць і рабіць высновы, каб прыемнікі фашызму ніколі не ступілі на беларускую зямлю, каб зберагчы мір для будучых пакаленняў.
День памяти в Столине
Похожие Новости
Комментирование закрыто.